Паводле загаду №29 міністра інфармацыі Міхаіла Падгайнага ад 26 лютага 2003 году на тры месяцы прыпынены выпуск недзяржаўнай газэты “Вечерний Столин”. Нагодаю для такога рашэньня сталі “грубыя парушэньні Закону аб друку”, гаворыцца ў загадзе (БелаПАН).

2003 2003-03-04T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Паводле афіцыйнай вэрсіі, яны выказаліся ў зьмене тэматыкі газэты з вытворча-практычнай на масава-палітычнае выданьне без зьменаў у вызначаныя тэрміны адпаведных зьменаў у пасьведчаньне аб рэгістрацыі газэты.
Акрамя таго падставаю для прыпыненьня выхаду газэты сталі дзьве публікацыі: артыкул “У знак пратэсту”, які, як гаворыцца ў афіцыйным дакумэнце, ставіў за мэту “распальваньне сацыяльнай нецярпімасьці і замахваўся на гонар і годнасьць грамадзянаў”, і артыкул “У Столінскім раёне няма мафіі! У нас – вэртыкаль”, у якім без пісьмовага дазволу сьледзтва зьмяшчаліся незавершаныя вытворчасьцю матэрыялы.

Як стала вядома БелаПАН, старшыня Столінскага райвыканкаму Ўладзімер Пашкевіч падаў на газэту зыск аб абароне гонару і годнасьці. Ён патрабуе абвергнуць некаторыя апублікаваныя ў вышэйназваных матэрыялах зьвесткі, а таксама кампэнсаваць урон у памеры 4 млн. рублёў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international