Увечары 6 студзеня ў Баранавічах ў кватэры рэдактара “Баранавіцкай газеты” Уладзіміра Гундара адбыўся вобыск з канфіскацыяй

2006 2006-01-09T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У кватэру рэдактара “Баранавіцкай газеты”, сябра ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў за кандыдата ад дэмакратычнай апазіцыі Аляксанда Мілінкевіча, уварваліся чатыры супрацоўнікі міліцыі пад кіраўніцтвам каптатан Вадзіма Півавара – оперупаўнаважанага крымінальнага вышуку на транспарце. Ордэра на вобыск падпісаў Баранавіцкі транспартны пракурор Генадзь Кулак. Нягледзячы на тое, што ў кватэры знаходзілася толькі дачка Уладзіміра Гундара, быў распачаты вобыск. Калі Уладзімір Гундар з жонкай вярнуліся дадому, то міліцыянты ўжо ўкладвалі ў скрыню два сістэмныя блокі кампутара і ўсе знойдзеныя дыскеты, кампакт-дыскі, касеты з відэафільмамі. На запыт гаспадароў: “Што вы тут робіце?” Капітан Півавар заявіў, што ў 2000 годзе ў Баранавіцкім вагонным дэпо была скрадзеная кампутарная тэхніка, і ёсьць меркаваньне, што яна якраз знаходзіцца ў кватэры Гундара. Пра гэта быццам бы паведаміў ананім, патэлефанаваўшы з тэлефона-аўтамата. На запыт Уладзіміра Гундара, а якую канкрэтна тэхніку шукаюць і якія яе нумар, капітан заявіў, што яны не ведаюць якія нумары і якая тэхніка – гэта ведае сьледчы. Пратакол выемкі абсталяваньня з кватэры сп. Гундара аформілі на дачку гаспадараў, якая адмаўлялася яго падпісваць, але яе прымусілі. Ператрус працягнуўся і ў павеці, якая знаходзілася недалёка ад дома. Убачыўшы там некалькі дзясяткаў каляндарыкаў са здымкамі Мілінкевіча, а таксама некаторыя матэрыялы з Кангрэса дэмакратычных сілаў, міліцыянты забралі іх, як “антыдзяржаўныя”.

Дарэчы ў той самы дзень двое міліцыянтаў наведаліся на кватэры яшчэ аднаго сябра ініцыятыўнай групы Віктара Сырыцы – выкладчыка Баранавіцкага эканаміка-юрыдычнага коледжа, звольненаг з працы за аргнізацыю сустрэчы з Мілінкевічам. У Віктара Сырыцы ператрусу не рабілі, але сказалі: быа скрадзеная сумачка, дык можа вы бачылі , ці што пра гэта ведаеце. Такім чынам у Баранавічах запалохваюць сябраў інцыятыўных груп.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international