У рэдактара сьветлагорскай газэты "Рэгіянальныя навіны" Тэльмана Масьлюкова канфіскаваныя друкаваныя выданьні

2006 2006-01-06T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сьветлагорская раённая арганізацыя Партыі БНФ (Гомельская вобласьць) паведаміла, што 5 студзеня каля 17 гадзінаў міліцыя канфіскавала друкаваныя выданьні ў Тэльмана Масьлюкова – рэдактара газэты "Рэгіянальныя навіны".
На вуліцы сп. Масьлюкова спынілі трое супрацоўнікаў міліцыі ў цывільнай вопратцы. Двое з іх сачылі за Масьлюковым, а адзін пад'ехаў на аўтамабілі без апазнавальных міліцэйскіх знакаў так, каб сустрэць наперадзе. Пры даглядзе заплечніка міліцыянты выявілі друкаваныя выданьні, таму Т. Масьлюкоў быў дастаўлены ў раённы аддзел міліцыі для складаньня пратаколу.
У аддзеле міліцыі друкаваная прадукцыя была канфіскаваная. Выняццем кіраваў маёр Пётра Зыкун – намесьнік начальніка аддзела, пратакол склаў маёр А. А. Цімохаўцаў, а пералічвалі друкаваную прадукцыю яшчэ чатыры міліцыянты. Па словах П. Зыкуна, калі выявіцца, што друкаваная прадукцыя не супярэчыць заканадаўству, то яна будзе вернутая.
Згодны пратаколу, у Т. Масьлюкова вынятыя газэта “Рэгіянальныя навіны” ў колькасьці 297 асобнікаў, 1289 віншавальных адкрытак “Новы год – новыя магчымасьці” з віншаваньнем ад А. Мілінкевіча, і каляндарыкі з надпісам “Любі Беларусь” у колькасьці тры штукі. Яшчэ колькі каляндарыкаў Т. Масьлюкоў раздаў прысутным міліцыянтам і панятым.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international