Баранавічы: Хто займаецца выбарамі - гарвыканкам ці выбарчая камісія?

2010 2010-04-25T14:28:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/250310h-pasterytarkamisii-001-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Паседжанне Баранавіцкай тэрытарыяльнай выбарчай камісіі

Паседжанне Баранавіцкай тэрытарыяльнай выбарчай камісіі

Цікавая размова сёння раніцай адбылася паміж назіральнікам Сяргеем Гоўшам і старшынёй гарадской выбарчай камісіяй Юрыем Шасцярнёвым.

У 10.30 назіральнік патэлефанаваў у Баранавіцкую тэрытарыяльную выбарчую камісію і запытаў у Шасцярнёва, колькі працэнтаў выбаршчыкаў прагаласавала за пяць дзён датэрміновага галасавання ў Баранавічах?

- А мы гэтага не ведаем, пацярпіце яшчэ. Такія звесткі калі хто збірае, то ў выканкаме Алег Аляксандравіч Савось (загадчык арганізацыйна-кадравай працай Баранавіцкага гарвыканкама), да яго сходзяцца такія звесткі, - адказаў старшыня гарадской выбарчай камісіі.

- А чаму ж вы не збіраеце такіх звестак, у выбарчую камісію ж павінны паступаць найперш гэтыя дадзеныя? - запытаў С. Гоўша.

- Ладна, ладна, разбярэмся, - цмяна адказаў старшыня выбаркама.

Дык хто ж займаецца выбарамі ў Баранавічах - гарвыканкам ці выбарчая камісія?

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international