З боку адміністрацыі БІП падчас сэсіі аказваецца ціск на студэнтаў: прымушаюць ставіць подпісы за Лукашэнку
06.01.2006.
У Праваабарончы цэнтр “Вясна” патэлефанаваў студэнт 4-га курса юрыдычнага факультэту Беларускага Інстытуту Правазнаўства (недзяржаўная ўстанова адукацыі), які паведаміў, што метадыст дэканата падыходзіў да студэнтаў падчас сдачы іспыту і папярэджваў, што дзеля добрай вучобы яны павінны паставіць свае подпісы ў падтрымку А.Г. Лукашэнкі. Акрамя таго паўсюль развешаныя абвесткі, дзе загадана на іспыты прыходзіць з пашпартамі.Студэнт-юрыст таксама паведаміў, што ягонаму сябру, які ішоў на пераздачу іспыта, выдалі накіраваньне толькі на ўмове таго, як ён паставіць свой подпіс у падтрымку дзеючага прэзідэнта, што ён і вымушаны быў зрабіць.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








