Менск: Старшыня выбаркама спрабаваў выдаліць з участка давераную асобу кандыдата

2010 2010-04-25T13:23:41+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння прыкладна а 12-ай гадзіне на выбарчым участку № 48 на Чыгуначнай акрузе да Андрэя Папроцкага, даверанай асобы кандыдата, сябра арганізацыі АГП "Маладыя дэмакраты" Фёдара Масленнікава падыйшоў старшыня каміссіі і папрасіў пакінуць стол назіральнікаў. Старшыня паведаміў, што давераная асоба не можа быць назіральнікам.

Калі на ўчастак пад'ехаў Фёдар Масленнікаў і высветлілася, што ўсе ж давераная асоба можа з'яўляцца назіральнікам падчас выбараў (паводле ч.3 арт.13 ВК), то сакратар камісіі выказала сумнеў, што пасведчанне даверанай асобы сапраўднае. Тады Фёдар патэлефанаваў у выбарчую камісію Кастрычніцкага раёна, дзе яму паведамілі, што сапраўднасць пасведчання яны падцвердзіць не могуць. Пасля доўгай размовы і прапановаў кандыдата патэлефанаваць у гарадскую камісію, пытанне вырашылася само сабой.

Урэшце, давераная асоба засталася на выбарчым участку і старшыня паабяцаў, што магчымасць назірання за падлікам галасоў будзе забяспечана - на адлегласці за два метры ад сталоў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international