Найноўшае ў прычынах парушэнняў выбарчага закону ў Магілёве: хакеры

2010 2010-04-25T11:52:37+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Няправільная дата правядзення першага пасяджэння абласной выбарчай камісіі на афіцыйным сайце Магілёўскага аблвыканкама магла з’явіцца з-за тэхнічнага збою альбо несанкцыянаванага знешняга ўздзеяння (хакернай атакі). Па версіі Магілёўскай абласной камісіі, хакеры “атакавалі” сайт аблвыканкама і збілі дату правядзення першага пасяджэння камісіі. Такі адказ атрымаў праваабаронца Барыс Бухель за подпісам старшыні абласной выбарчай камісіі Валеры Берастава.

Нагадаем, што  праваабаронцы скардзіліся з нагоды фарміравання Магілёўскай абласной выбарчай камісіі амаль за месяц да абвяшчэння даты выбараў. Адпаведная інфармацыя пра гэта была размешчана на афіцыйным сайце аблвыканкама ў раздзеле “Выбары” 28 снежня 2009 г.

“Праваабронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international