Мікалай Лазавік: На высокую яўку выбаршчыкаў на датэрміновае галасаванне паўплывала тлумачальная праца арганізатараў выбараў

2010 2010-04-25T11:27:13+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/lozovik.jpg

На высокую яўку выбаршчыкаў на датэрміновае галасаванне (29,3% выбаршчыкаў) паўплывала тлумачальная праца арганізатараў выбараў. Такое меркаванне выказаў БелаПАН сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік, каментуючы вынікі датэрміновага галасавання на выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў.

Лазавік меркаваў, што "ўзровень датэрміновага галасавання будзе некалькі меншым".

"Галоўны фактар, які мог бы паўплываць на зніжэнне ўзроўню датэрміновага галасавання, - адмена парогу яўкі выбаршчыкаў на сёлетніх выбарах для прызнання, што яны адбыліся", - паведаміў ён БелаПАН.

З другога боку, адзначыў Лазавік, "дзейнасць Цэнтрвыбаркама і астатніх выбарчых камісій была накіравана на тое, каб стварыць неабходныя зручныя ўмовы для датэрміновага галасавання".

"Падчас інструктажаў з членамі выбарчым камісій мы нацэльвалі іх на тое, што факт адмены парогу яўкі выбаршчыкаў не павінен зніжаць узроўню тлумачальнай і арганізацыйнай працы па правядзенні датэрміновага галасавання. Напэўна, гэта і садзейнічала высокай яўцы выбаршчыкаў", - лічыць Лазавік.

Сакратар Цэнтрвыбаркама крытычна ставіцца да сцвярджэнняў апазіцыйных кандыдатаў у дэпутаты аб выкарыстанні ўладамі адміністрацыйнага рэсурсу.

"Апазіцыя ў адпаведнасці са сваёй роляй нават усё добрае, што робіцца ў краіне, падае ў негатыўным святле, - сказаў Лазавік. - Нават тое, што прагаласаваць можна не толькі пры прад'яўленні пашпарта, але і іншых дакументаў, падаецца ў выглядзе ўмовы, якая садзейнічае фальсіфікацыі выбараў. Калі няма яўных прычын крытыкаваць практыку правядзення выбараў, апазіцыя іх прыдумае".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international