Бераставіцкі раён: Умоваў для агітацыйнай кампаніі не было

2010 2010-04-24T11:26:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прадстаўніку партыі БСДП (Грамада) Алегу Рамашкевічу, кандыдату ў дэпутататы Бераствіцкага раённага савету, а таксама ў дэпутаты Гарадзенскага абласнога савету па Бераставіцкай выбарчай акрузе №18 мясцовая адміністрацыя і міліцыя апошнім тыднем актыўна заміналі весці агітацыйную кампанію. Рэч у тым, што тэрыторыя выбарчай акругі практычна не абсталявана адмысловымі месцамі, дзе можна было вывешваць выбарчыя ўлёткі. Прыкладам, тыя маленькія стэнды ў Вялікай Бераставіцы і Малой Бераставіцы, якія вызначаны адміністрацыяй, практычна ўсе заклеены камерцыйнымі аб’явамі і на іх няма вольнага месца. Алег Рамашкевіч неаднаразова звяртаў на гэта ўвагу і напісаў некалькі скаргаў у камісіі розных роўняў, у тым ліку і ў ЦВК. Але замест выпраўлення сітуацыі мясцовая вертыкаль стала пераследаваць дэмакратычнага актывіста. Да Рамашкевіча неаднаразова прыходзілі міліцыянты, а ўрэшце на яго склалі адміністрацыйны пратакол за нібыта парушэнне правілаў агітацыі пад час выбарчай кампаніі. Алег Рамашкевіч лічыць такія дзеянні мясцовай улады дыскрымінацыйнымі і скіраванымі на парушэнне роўнасці правоў кандыдатаў.

Бераставіцкая выбарчая акруга №18 на Гарадзеншчыне з’яўляецца ўнікальнай нават па мерках гэтай выбарчай кампаніі. Так, супраць адзінага незалежнага ў рэгіёне кандыдата Алега Рамашкевіча былі выстаўлены ажно тры (!) прадстаўнікі ўладнай наменклатуры: Анатоль Ганчарык, начальнік Бераставіцкіх электрасетак, Аркадзь Карпуць, старшыня Гродзенскага абласнога Савету дэпутатаў і Міхаіл Пісарык, старшыня Бераставіцкага раённага Савету дэпутатаў.  

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international