Салігорск: “Кіднэппінгам” па кандыдату-маладафронтаўцу
Кандыдат Аляксей Валабуеў стаў сапраўднай праблемай для мясцовых ідэолагаў. Пасля кампаніі прамоцыі ягонага канкурэнта Заінчкоўскага ў мясцовых СМІ улады перайшлі да ўскоснай крытыкі самога Валабуева.
Кандыдат пазначыў сяброўства ў “Маладым Фронце” у сваёй праграме. Праграма была раздадзена кожнаму жыхару акругі асабіста ў рукі. Рэакцыя мясцовых уладаў – рэгулярная трансляцыя фільма “Малады Фронт. Кіднэппінг” у эфіры мясцовага тэлеканала. У штабе Валабуева не вераць у такія супадзенні і звязваюць дадатковыя паказы прапагандыскага фільма менавіта з выбарчай кампаніяй.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
















