Салігорск: Палкоўнік не баіцца адказнасці за парушэнне закона?

2010 2010-04-24T20:32:51+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

З самай раніцы ўсе дамы акругі №13 былі заклеены чорна-белымі копіямі агітацыйных плакатаў палкоўніка, ваеннага камісара кандыдата Валерыя Заінчкоўскага. На думку актывістаў штаба Аляксея Валабуева, які з’яўляецца апанентам гэтага кандыдата, дадзеныя дзеянні – рэакцыя на шырокую агітацыйную кампанію, праведзеную імі, і на вынікі працы прыхільнікаў незалежнага вылучэнца.

Варта адзначыць, што гэта не першы выпадак выкарыстання дадатковых і незаконных спосабаў агітаваць. Актывісты адзначаюць, што абвесткі  з запрашэннем прыйсці на сустрэчу з Заінчкоўскім былі наўпрост падпісаныя “адміністрацыя ЖЭС”, а плакаты распаўсюджвалі супрацоўнікі дзяржаўных прапрыемстваў у працоўны час. 

Сёння давераная асоба А. Валабуева Іван Шыла падаў скаргу ў раённую выбарчую камісію, дзе сабраны факты і сведчанні парушэння патрабаваньняў заканадаўства пры вядзенні агіткампаніі Заінчкоўскім В.В.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international