viasna on patreon

Супраць актывістаў моладзевага руху "Зубр" заведзеная крымінальная справа

2005 2005-12-29T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Аляксандра Казакова і Зьмітра Зубра затрымалі ўначы з 28 на 29 сьнежня ў цэнтры Менску супрацоўнікі міліцыі Цэнтральнага РУУСу. У дзяжурнай частцы міліцыянты склалі пратакол паводле артыкулу Адміністрацыйнага кодэксу пра дробнае хуліганства, у якім напісалі, што Аляксандр і Зьміцер зрабілі надпісы на будынку Цэнтральнага суду. За графіці ў Беларусі прадугледжана пакараньне штрафам, альбо абмежаваньне і нават пазбаўленьне волі.

Прэсавы сакратар руху "Зубр" Аляксандр Атрошчанка паведаміў радыё Свабода, што супраць актывістаў руху было распачата каля двух дзясяткаў крымінальных справаў за графіці.

Судзьдзя Аляксей Бычко адмовіўся разглядаць адміністрацыйны пратакол, складзены на зуброўцаў, паколькі за графіці прадугледжана крымінальная адказнасьць.

Актывістаў "Зубру" адвезьлі ў аддзел міліцыі, каб вызначыцца – перакваліфікаваць адміністрацыйную справу ў крымінальную ці папросту перарабіць пратакол.

Паводле крымінальна-працэсуальнага кодэксу Аляксандра Казакова і Зьмітра Зубра маюць права затрымаць на трое сутак без прад'яўленьня абвінавачаньня. Калі крымінальная справа заведзеная, дык затрыманьне ў сьледчым ізалятары можа доўжыцца да суду.

У выніку пракуратура Цэнтральнага раёну Менску распачала крымінальную справу супраць моладзевых актывістаў за супраціў міліцыянтам у часе затрыманьня.

Зараз Аляксандар і Зьміцер знаходзяцца ў ізалятары часовага ўтрыманьня. 30 сьнежня будзе вырашана пытаньне аб меры стрыманьня.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства