Магілёў: “Індывідуальны” план для праўладных кандыдатаў

2010 2010-04-24T09:11:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праўладныя кандыдаты паказалі сваю актыўнасць у выбарчай гонцы пасля указанняў старшыні Магілёўскага аблвыканкама Пятра Рудніка. Так, у газеце “Магілёўскія ведамасці” за 20 красавіка 2010 года выйшаў артыкул “Убіраць і выбіраць”, дзе распавядаецца пра планёрку, якая адбылася з кіраўніком вобласці Пятром Руднікам. Адно з пытанняў, якое ўздымалася на планёрцы – тэма выбараў.

У сваёй прамове Пётр Руднік адзначыў, што выбарчая кампанія павінна праходзіць больш актыўна і выбаршчыкі павінны ведаць, за каго аддаюць свае галасы, а жадання расказаць пра сябе і сваіх справах да гэтага часу шмат хто з кандыдатаў не выявіў.

Акрамя таго, у артыкуле адзначалася, што ўжо пачалося датэрміновае галасаванне, а некаторыя кандыдаты ў дэпутаты з выбаршчыкамі так і не сустракаліся. Пётр Руднік заклікаў сваіх намеснікаў, якія балатуюцца ў дэпутаты на сваім уласным прыкладзе паказаць недастаткова актыўным удзельнікам перадвыбарчай барацьбы, як трэба праводзіць сустрэчы з выбаршчыкамі. У застаўшыяся перад выбарамі дні кандыдаты ў дэпутаты ў мясцовыя Саветы дэпутатаў павінны правесці шматлікія сустрэчы з працоўнымі калектывамі на сваіх выбарчых акругах. Каб ахапіць найбольшую колькасць выбаршчыкаў такім кандыдатам у дэпутаты прыйшлося напісаць заявы на адпачынак.

Пасля выхаду гэтага артыкула ў газеце “Магілёўскія ведамасці” дэмакратычны кандыдат у дэпутаты ў Магілёўскі абласны Савет дэпутатаў па Казіміраўскай выбарчай акрузе №32 Аляксей Паўлоўскі звярнуўся с заявай у сваю акруговую выбарчую камісію, каб тая прадаставіла яму магчымасць разам з яго праўладным апанентам намеснікам старшыні аблвыканкама Валеры Малашка правесці сустрэчы ў працоўных калектывах, якія размешчаны на іх выбарчай акрузе.  

“Пасля выхада гэтага артыкула, - гаворыць Аляксей Паўлоўскі, - я даведаўся, што адбылася сустрэча з адным з працоўных калектываў майго праўладнага апанента спадара Малашкі. Я пайшоў у выбарчую камісію і звярнуўся з адпаведнай заявай, каб мяне інфармавалі аб тых месцах дзе будуць праходзіць такія сустрэчы і запрашалі на іх. На гэта адзін з членаў гэтай камісіі адказаў, што сустрэчы ў спадара Малашкі праходзяць па індывідуальнаму плану, а для мяне вызначаны законам месцы, дзе я магу сустракацца з выбаршчыкамі”.

Аляксей Паўлоўскі адзначае, што гэтая ўлада хлуслівая і слабая, бо калі б яна не была такой, то не рабіла бы ўсяго гэтага, не баялася б сваіх апанентаў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international