Віцебшчына: У вайсковай частцы прагаласавалі амаль 50% датэрмінова

2010 2010-04-24T17:47:25+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Віцебскай вобласці вайскоўцы паўсюдна масава ўдзельнічаюць у датэрміновым галасаванні. Вайскоўцы 103-й гвардзейскай асобнай мабільнай брыгады з в/ч 52287, дыслакаванай у г. Віцебску і на тэрыторыі якой размешчаны выбарчы ўчастак № 62, не выключэнне.

Да завяршэння датэрміновага галасавання з 896 выбаршчыкаў сваім выбарчым правам скарысталіся каля паловы вайскоўцаў, прыпісаных да гэтага воінскага падраздзялення.

Галасаванне праходзіла пад пільным назіраннем супрацоўнікаў ідэалагічнага аддзялення часткі. Асабістаму складу, вялікая частка якога ўпершыню ў сваім жыцці прымае непасрэдны ўдзел у падобнай палітычнай падзеі, ідэолагі растлумачылі тэхнічныя тонкасці працэдуры галасавання. Сучасныя спадкаемцы “палітрукоў” прымалі непасрэдны ўдзел у арганізацыі сустрэч з кандыдатамі ў дэпутаты.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international