Брэст: Сапраўдныя вынікі выбараў застануцца за зачыненымі дзвярыма

2010 2010-04-24T15:23:39+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Назіральнікі  не змогуць прасачыць працэс фармавання  вынікаў галасавання па асобных  выбарчых акругах, таму што ўся дакументацыя па падліку галасоў будзе дастаўляцца не па юрыдычным адрэсе акруговай камісіі.

Сёння  стала вядома, што 25 красавіка, пасля падліку  галасоў на выбарчых вучастках, у акруговых выбарчых камісіях будуць прысутнічаць дзяжурныя сябры камісій, а ўсе астатнія (у складзе правамоцнага кворуму) павінны будуць знаходзіцца ў адміністрацыі раёна. Выніковыя пратаколы і ўся дакументацыя таксама будуць перадавацца ў адміністрацыю. У Брэсце гэта будуць адміністрацыі Маскоўскага і Ленінскага раёнаў.

Кожная акруговая камісія мае юрыдычны адрас, па якім ажыцяўляецца праца акруговай камісіі. Назіральнікі маюць права прысутнічаць пры падліку галасоў на тэрытарыяльнай выбарчай акрузе па адпаведным юрыдычным адрасе. Такім чынам атрымліваецца, што назіральнікі не змогуць сачыць за ходам выбарчага працэсу, які будзе адбывацца ў адміністрацыях раёнаў горада. Працэс падліку галасоў і сапраўдныя вынікі выбараў застануцца за зачыненымі дзвярыма.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international