Мазыр: Датэрміновае галасаванне – па-за межамі здаровага сэнсу

2010 2010-04-24T14:05:18+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Мазыры за 23 красавіка на выбарчым участку №40, які месціцца ў сярэдняй школе № 6, прагаласавала 489 выбаршчыкаў. Раней на гэтым участку дзяжурылі давераныя асобы кандыдата ў дэпутаты Мазырскага райсавета С. Лапуста, сябра АГП. У іх прысутнасці колькасць прагаласаваўшых была ў межах 9 – 10 чалавек. А ў гэты дзень давераная асоба кандыдата затрымалася на працы – і напрыканцы дня да яго ведама была даведзена гэтая рэкордная лічба прагаласаваўшых  выбаршчыкаў.

Па 20-30% выбаршчыкаў прагаласавалі і на іншых участках Палескай выбарчай акругі №43, дзе балатуецца сябра Партыі БНФ Уладзімір Целяпун.

Гэтыя працэнты дасягаюцца амаль гвалтоўнымі метадамі. Так, загадчыца інтэрната ААТ “Беларускабель” пагражае жыльцам высяленнем з інтэрната, калі яны не прагаласуюць датэрмінова.

Узначальвае участковую выбарчую камісію, якая месціцца ў гэтым жа інтэрнаце, дырэктар ААТ “Беларускабель” Іваноў Г.С., і камісія амаль цалкам складаецца з супрацоўнікаў гэтага прадпрыемства. Дарэчы і сам кандыдат у дэпутаты У.Целяпун - начальнік тэхнічнага аддзела ААТ “Беларускабель”.

Таксама вядома, што раніцай, да 10-ай гадзіны, усе школы Мазыра абавязаны падаваць у раённы аддзел адукацыі звесткі аб колькасці прагаласаваўшых настаўнікаў і бацькоў вучняў з гэтых школаў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international