Баранавічы: За тры дні датэрмінова прагаласавалі 15% выбаршчыкаў

2010 2010-04-24T13:16:52+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/20042010h-mjasc-vyb-papjar-halasav-014-14.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
 Датэрміновае галасаванне ў Баранавічах на выбарчым участку №43

Датэрміновае галасаванне ў Баранавічах на выбарчым участку №43

Недзяржаўная газета “Intex-press” на сваім сайце паведамляе, што ў Баранавічах за тры дні датэрмінова прагаласавалі 15% выбаршчыкаў. Не выключана, што ў гэтым годзе да дня выбараў прагаласуе больш за звычайныя 25% выбаршчыкаў, прагназуе выданне. 

Паводле інфармацыі “Intex-press”, у першы дзень датэрміновага галасавання ў Баранавічах прагаласавала каля 3 700 выбаршчыкаў. А пасля трох дзён   гэтая лічба дасягнула 18 500 чалавек. Працэнт прагаласаваўшых у горадзе дзіўным чынам адпавядае агульнаму па рэспубліцы – 15%.

Газета робіць выснову, што калі так пойдзе і далей, то датэрмінова ў Баранавічах прагаласуе больш за звычайныя 25% выбаршчыкаў. Да прыкладу, на выбарчым участку №43 за тры дні з 1 480 выбаршчыкаў прагаласавала 400, што складае 27%.

Адміністрацыйны рэсурс улады, як бачым, па-ранейшаму дае свой плён. Не прагаласуе чалавек датэрмінова – страціць працу, а студэнт -  стыпендыю і г.д.

У гэтым годзе пачалі запрашаць на датэрміновае галасаванне кіроўцы аўтобусаў, а ў школах 25 красавіка будуць намаганнямі школьнікаў арганізоўваць канцэрты на выбарчых участках, каб бацькі прыйшлі паглядзець на сваіх дзетак, ды заадно і прагаласаваць не забыліся.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international