Мазыр: Затрыманне кандыдата Францішка Вячоркі

2010 2010-04-24T11:30:18+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/plakaty.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Побач  месціўся стэнд з такой жа абвесткай пра выбары

Побач месціўся стэнд з такой жа абвесткай пра выбары

23 красавіка каля ДК “40 год Кастрычніка” быў затрыманы і дастаўлены ў Мазырскі ГРАЎС кандыдат у дэпутаты па Станцыйнай выбарчай акрузе № 25 у Мазырскі райсавет Францішак Вячорка.

Падчас наведвання даверанымі асобамі  ўчастковай выбарчай камісіі для атрымання інфармацыі самі кандыдаты ў дэпутаты Ф.Вячорка і Ул.Целяпун знаходзіліся ў легкавым аўтамабілі. І яны сталі сведкамі парушэння ч.14 арт.45 Выбарчага кодэкса, дзе ўказана, што законам “не дапускаецца зняццё, залепліванне, замазванне, пашкоджанне плакатаў, калі гэтыя плакаты вырабленыя і размешчаныя з выкананнем патрабаванняў заканадаўства Рэспублікі Беларусь”.

Сябра ўчастковай выбарчай камісіі - яна так і не назвала сваё прозвішча - вышла з будынка Дома культуры, дзе месціцца ўчастковы выбаркамі, і заклеіла плакаты кандадатаў у дэпутаты Ф.Вячорка і яго апанента С.Каробкіна плакатам пра маючыя адбыцца выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў. Гэта выглядала недарэчна і правакацыйна-мэтанакіравана, паколькі побач  месціўся стэнд з такой жа абвесткай пра выбары.

Да яе падыйшоў Ф.Вячорка і спрабаваў растлумачыць  незаконнасць яе дзеянняў. Але жанчына шпарка пабегла зноў у будынак ДК. Тады Ф.Вячорка адляпіў плакат і акуратна панёс яго ў камісію, каб высветліць, хто загадаў падчас агітацыйнай кампаніі парушаць выбарчае заканадаўства.

Але не паспеў кандыдат адыйсці з плакатам ад стэнда, як да яго падбеглі супрацоўнікі міліцыі ў форме і ў цывільным. Былі таксама і супрацоўнікі спецслужбаў. Сяржанты Данчэнка Дз. і Козел Ю. абвінавацілі Ф.Вячорку ў дробным хуліганстве і выклікалі свайго начальніка маёра Хаміцэвіча Андрэя Валер’евіча. Ён і даў каманду адвезці Франака ў ГРАУС для дачы тлумачэнняў. Пазней туды ж была дастаўлена і сябра ўчастковай камісіі, якая заляпіла плакаты кандыдатаў. Пасля дачы тлумачэнняў Франака Вячорку адпусцілі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international