Магілёў: Ад жыльцоў інтэрнатаў патрабуюць прагаласаваць датэрмінова

2010 2010-04-23T18:34:40+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У інтэрнатах Завода “Хімвалакно”, якія  знаходзяцца на праспекце Шмідта ў будынках №3а і №5а, ад жыльцоў патрабуюць прагаласаваць датэрмінова.

Жыхарка з інтэрнату № 5а распавяла, што да яе прыйшла загадчыца інтэрната і, звярнуўшы ўвагу на тое, што яна адна жыве ў такім “вялікім” пакоі, зазначыла, што няўжо так цяжка зрабіць паслугу і пайсці прагаласаваць датэрмінова.

Трэба адзначыць, што на мінулых выбарах дэпутатаў у Палату Прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь камендантка інтэрната №5а спадарыня Гаўрыленка  “дзяжурыла” на вахце і адпраўляла жыльцоў на датэрміновае галасаванне. Прытым яна мела спіс тых, хто прагаласаваў, і тых, каго неабходна адправіць на датэрміновае галасаванне.

Паводле старшыні абласной выбарчай камісіі Валеры Берастава, на Магілёўшчыне за тры дні датэрміновага галасавання прагаласавала 19,2% выбаршчыкаў.

 “Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international