Cалігорск: ЖЭС заклікаў сустрэцца з праўладным кандыдатам

2010 2010-04-23T17:10:51+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Адміністрацыя ЖЭС-2, які знаходзіцца на тэрыторыі выбарчай акругі № 13, заклікала жыхароў прыйсці на сустрэчу з кандыдатам у дэпутаты Валерыем Заінчкоўскім, начальнікам мясцовага ваеннага камісарыяту.  Адпаведны подпіс змяшчаўся на кожнай абвестцы.

Нягледзячы на намаганні супрацоўнікаў камунальнай гаспадаркі, перадвыбарчае мерапрыемства кандыдата наведалі толькі прадстаўнікі штаба яго канкурэнта Аляксея Валабуева. Заінчкоўскі адказаў на некаторыя пытанні актывістаў.

У тым ліку,  і пра ролю адміністрацыйнага рэсурсу ў яго агітацыйнай кампаніі. У прыватнасці, Заінчкоўскі назваў “перагібам на месцах” подпісы, зробленыя адміністрацыяй ЖЭСу на абвестках і расклейку агітплакатаў супрацоўнікамі дзяржаўных прадпрыестваў у працоўны час. Але пацвердзіў, што звяртаўся да дырэктароў з просьбай аказаць дапамогу.

 “Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international