Гародня: Мясцовае прадстаўніцтва МТС турбуецца пра датэрміновае галасаванне?

2010 2010-04-23T16:54:17+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/abanenty.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гарадзенскія абаненты мабільнага аператара МТС сёння, 23 красавіка, пачалі атрымліваць СМС-паведамленні пра датэрміновае галасаванне. Мясцовае прадстаўніцтва МТС інфармуе, ў якія дні і гадзіны можна датэрмінова прагаласаваць на выбарах дэпутатаў у мясцовыя саветы.

Напачатку ўзнікла пытанне: навошта камерцыйнай структуры ўмешвацца ў выбарчы працэс? Але ў хуткім часе высветлілася, што замоўцам масавай СМС-рассылкі  з’яўляецца Гарадзенскі аблвыканкам.

Як лічаць мясцовыя грамадскія праваабаронцы, такую рассылку па-сутнасці можна расцаніць як заклік да людзей галасаваць менавіта датэрмінова. Тым больш, што ў СМС-паведамленні нічога не сказана пра дзень асноўнага галасавання.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international