Менск: Участковыя выбаркамы адмаўляюць у інфармацыі нават сябрам вышэйстаячых камісій

2010 2010-04-23T15:39:35+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/alfer.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Альфер

Сяргей Альфер

22 красавіка адбылося паседжанне Менскай гарадской выбарчай камісіі, падчас якога разглядаліся скаргі кандыдатаў у дэпутаты Савецкага раёна - Казеева і Куўшынава. Скаргі былі прынятыя да ведама ўсімі дзевяццю прысутнымі сябрамі камісіі. У выніку іх разгляду камісіі Савецкага раёна ўказалі на неабходнасць запрашаць на свае паседжанні тых, хто звярнуўся ў камісію.

Пасля таго, як на паседжанні засталося 8 чалавек (то бок, без неабходнага кворуму), адбылося абмеркаванне інцыдэнта, які здарыўся у адной з участковых камісіяў на выбарчай акрузе №30  ў Фрунзенскім раёне, дзе балатуецца сп. Алесь Лагвінец. Гэты участак 22 красавіка наведаў сябра Менскай гарадской выбарчай камісіі Сяргей Альфер і папрасіў паглядзець спісы выбаршчыкаў, якія там галасуюць. Прадстаўнікі ўчастковай камісіі адмовіліся паказаць яму спісы. Пры гэтым яны паказалі нейкія паперы і сказалі, што гэта і ёсць спісы. С.Альфер запатрабаваў пісьмовага тлумачэння гэтым дзеянням участковай камісіі і атрымаў адказ ад намесніка старшыні камісіі Лапшовай В.О.: «По требованию Альфера С.А. были представлены списки избирателей, и Альфер С.А. был ознакомлен с наличием списков на участке».

Пры абмеркаванні гэтага інцыдэнта С.Альфер адзначыў, што да пачатку галасавання ён безперашкодна знаёміўся з усімі матэрыяламі участковых камісій. Аднак ужо пасля ён звярнуўся за аналагічнай інфармацыяй і ў камісію па месцы жыхарства (ў Маскоўскім раёне), дзе таксама  атрымаў “адпор” ад сябра камісіі. На гэта старшыня Менскай гарадской камісіі Краўчанка заявіла, што “Альфера камісія не ўпаўнаважвала нічога такога рабіць”.

Аднак не ўсе сябры камісіі прынялі бок старшыні ў гэтым пытанні. Так, А.С.Астахаў, прадстаўнік ад Саюза афіцэраў, нечакана падтрымаў Альфера: «Как это так, не показывать что-то члену вышестоящей комиссии! В том раёне,  за которым я закреплен, мне всегда показывают все материалы!»  

На прапанову Сяргея Альфера запрасіць на паседжанне камісіі  намесніка старшыні участковай камісіі Лапшову, Краўчанка Т.А. заявіла: «Никого мы приглашать не будем, идут выборы, все заняты».

Дарэчы, падчас паседжання гарвыбаркама прагучала, што сябра Фрунзенскай раённай камісіі Багданкевіч С.А.  у адной з участковых камісій Фрунзенскага раёна таксама атрымаў аналагічную адмову, пасля чаго накіраваў зварот у Цэнтральную камісію.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

 

  

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international