Орша: Назіральніка ад БХК выставілі з камісіі

2010 2010-04-23T13:48:17+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Аршанская гарадская тэрытарыяльная камісія па выбарах адмовіла назіральніку Сяргею Трафімаву ў праве прысутнічаць на паседжаннях камісіі. Як распавёў сам Сяргей Анатолевіч, ён быў вылучаны назіральнікам ад Рады РПГА “Беларускі Хельсінкскі камітэт”. У такой якасці яго акрэдытавалі ў камісіі і ён браў удзел ва ўсіх яе паседжаннях пачынаючы з канца студзеня.

Нечакана перад самымі выбарамі сітуацыя рэзка змянілася. Як растлумачыла старшыня камісіі, яна ж кіраўнік справамі аршанскага гарвыканкама Іна Хамутоўская, Рада БХК не мела права вылучаць назіральніка ў гарадскую камісію, а магла накіраваць толькі ў Цэнтравыбаркам.

Аднак амаль 2 месяцы на гэты факт камісія заплюшчвала вочы, і дакументы на вылучэнне Сяргея Трафімава назіральнікам сумневу не выклікалі. Сам назіральнік звязвае змяніўшаеся стаўленне да сябе з узмацненнем адміністрацыйнага ціску на выбарчую кампанію, масавым прымусам да датэрміновага галасавання і, верагодна, ужо даведзенымі да сяброў камісій “патрэбнымі вынікамі”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства