Будуць на Акрэсьціна коўдры і падушкі

2010 2010-04-23T12:01:29+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/akrescina.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Умовы ўтрыманьня арыштаваных у краіне нярэдка крытыкуюцца як міжнароднымі, так і беларускімі праваабарончымі арганізацыямі. Асабліва ў цяжкім стане знаходзяцца адміністратыўна затрыманыя: перанаселенасьць камер, адсутнасьць ложкаў, душа, шпацыраў, немагчымасьць атрымліваць перадачы, нізкая якасьць ежы і вады. Умовы ўтрыманьня ў СІЗА сістэмы МУС РБ таксама характарызуюцца перапоўненасьцю, высокай вільготнасьцю, нізкімі тэмпературамі ў камерах узімку і высокімі - улетку, нізкай якасьцю ежы, распаўсюджваньнем сухотаў. Не выключэньне і Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў Менгарвыканкама.  У  2008 годзе тут быў праведзены падрыхтоўчыя і даследчыя работы для капітальнага рамонту, а затым усе працы прыпыніліся.

Пад час затрыманьня і накіраваньня ў ЦІП 24 красавіка праваабаронцаў А. Бяляцкага,  В. Стэфановіча і І. Тоўсцік імі была  пададзеная  скарга на нездавальняючыя  ўмовы ўтрыманьня ў гарадскую пракуратуру.

Як стала вядома з адказу старэйшага памочніка пракурора горада Менска па нагляду за законнасьцю выкананньня  крамінальных пакараньняў М. Герашчанка:

“У мэтах выкараньненя недахопаў УУС Менгарвыканкама была заключаная дамова з ТДА “ІнтэстСтройПраект” на правядзеньне абмерных і даследчых прац па аб’екту “Капітальны рамонт з мадэрнізацыяй будынка ЦІП па 1-му перавулку Акрэсціна, 36”. Указаныя працы праведзеныя ў кстрычніку-лістападзе 2008 года. Капітальны рамонт з мадэрнізацыяй будынкаў ЦІП Менгарвыканкама ( у тым ліку, закупка неабходнай мэблі, абсталяваньня, пасцельнай бялізны і г.д.) з-за аб’ектыўных прычынаў пераненены з 2009 года на 2010-2011 гады”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international