Магілёў: Кандыдатам занялася падаткавая інспекцыя

2010 2010-04-23T11:10:55+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

22 красавіка кандыдат у дэпутаты ў гарадскі Савет дэпутатаў па Крупскай выбарчай акрузе №7 і адначасова лідэр магілёўскага аргкамітэта БСДП (Народная Грамада) Аляксандр Ірхо атрымаў позву ў падаткавую інспекцыю.

“Супрацоўнікі падаткавай інспекцыі чакалі мяне каля ліфта, - гаворыць Аляксандр Ірхо, - у позве было сказана, што мне неабходна з’явіцца 23 красавіка ў падаткавую інспекцыю. Гэта звязана з тым, што я з’яўляюся індывідуальным прадпрымальнікам, але працяглы перыяд не здзяйсняю прадпрымальніцкай дзейнасці”.

Кандыдат у дэпутаты бачыць ва ўсім гэтым ціск у сувязі з удзелам у выбарах і адзначае, што менавіта зараз за некалькі дзён да выбараў падаткавая інспекцыя вырашыла яго праверыць, хаця ў пададзенай дэкларацыі аб даходах для рэгістрацыі яго ў якасці кандыдата ў дэпутаты не было знойдзена ніякіх недакладнасцей.

 “Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international