Недзяржаўная прафсаюзная газэта “Салідарнасьць” прыпыняе свой выхад

2005 2005-12-23T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Галоўны рэдактар выданьня Аляксандар Старыкевіч тлумачыць гэта тым, што ўлады пазбавілі “Салідарнасьць” ўсіх магчымых крыніцаў прыбытку – на газэту нельга падпісацца і яна ня можа распаўсюджвацца праз сыстэму “Саюздруку”.

Апошні нумар недзяржаўнай газэты “Салідарнасьць” выйшаў 23 сьнежня. Як тлумачыцца ў рэдакцыйным артыкуле, пры канцы 2005 году ўлада нанесла па “Салідарнасьці” цэлую сэрыю ўдараў і газэта засталася бяз сродкаў да існаваньня. Сытуацыю тлумачыць галоўны рэдактар газэты Аляксандар Старыкевіч: "У дадзенай сытуацыі наладзіць нейкае свае прадпрыемства ў справе распаўсюду мы проста ня мелі магчымасьці, бо гэта таксама патрабуе нейкіх грошай і, прынамсі, нейкага запасу трываласьці. А ў нас яго не было ўсе гэтыя два з паловай гады. Мы працавалі маленькім калектывам – 3-4 чалавекі, працавалі, так бы мовіць, з колаў. Я лічу пэрспэктывы легальных незалежных выданьняў у любым разе вельмі сьціплымі на бліжэйшы час. Калі б мы выжылі і працягвалі выходзіць, пазбавіўшыся падпіскі і раздробу, то былі б новыя рэпрэсіі і ўсё роўна вынік быў бы аднолькавы. Наша бліжэйшая пэрспэктыва – гэта інтэрнэт і самвыдат".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international