Мазыр: Кандыдат застаўся без агітацыйнай прадукцыі

2010 2010-04-23T10:57:07+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

22 красавіка  Мазырскі раённый суд “у сувязі з непадведамаснасцю” не стаў разглядаць скаргу кандыдата ў дэпутаты па Палескай выбарчай акрузе №43 у Гомельскі абласны Савет Уладзіміра Целяпуна аб адмове ў друкаванні агітацыйных матэрыялаў. Такім чынам, гарантаванае законам права вырабіць агітацыйную друкаваную прадукцыю для кандыдата ад Партыі БНФ – засталося толькі артыкулам у Выбарчым кодэксе, які не мае нічога агульнага з рэальным ходам выбарчай кампаніі.

Гісторыя “хаджэння па муках” для кандыдата пачалася, калі 5 красавіка ён звярнуўся ў дзяржаўную  друкарню КПУП “Калор” аб вырабленні агітацыйных друкаваных матэрыялаў. У стале заказаў гэтага прадпрыемства была аформлена дамова і пратакол узгаднення коштаў на замоўленую прадукцыю, кандыдат напісаў гарантыйны ліст на аплату. Дызайнерам друкарні была праведзена апрацоўка макетаў друкаванай прадукцыі, яны былі ўзгоднены і завізаваны. Адзін экзэмпляр макета застаўся ў дызайнера, другі кандыдат аднёс у стол заказаў друкарні. І дызайнер і супрацоўніца стала заказаў друкарні КПУП “Калор” праінфармавалі У. Целяпуна, што 6 красавіка агітацыйныя матэрыялы будуць гатовыя і іх можна будзе забраць. 

Але 6 красавіка кандыдата па тэлефоне запрасіў да сябе дырэктар КПУП “Калор” Дылюк С.В. і сказаў, што ягоныя агітацыйныя матэрыялы ён друкаваць не будзе, паколькі баіцца пазбавіцца ліцэнзіі. Але калі кандыдата запатрабаваў ад яго пісьмовага адказу, то ў ім была ўжо іншая прычына названа: поўная загрузка вытворчых магутнасцяў прадпрыемства. Пры гэтым КПУП “Калор” пасля замовы У Целяпуна вырабіў шмат агітацыйных матэрыялаў як для кандыдатаў у дэпутаты Мазырскага раёна, так і Калінкавіцкага, Лельчыцкага, Жыткавіцкага,  Нараўлянскага, Ельскага раёнаў.

Кандыдат паскардзіўся ў акруговую выбарчую камісію, але яна не прыняла ніякіх мераў па вырашэнні праблемы, хаця Гомельская абласная камісія рэкамендавала ёй аказаць садзейнічанне ў вырабленні ў КПУП “Калор” альбо ў іншай друкарні перадвыбарчых агітацыйных матэрыялаў У. Целяпуна. Нічога зроблена не было. Як у апошнюю інстанцыю кандыдат звярнуўся ў суд, просячы абавязаць адпаведныя органы забяспечыць ягонае права на паўнацэннае вядзенне агітацыйнай кампаніі і выраб друкаванай прадукцыі, вынік якога апісаны вышэй – суд палічыў, што вырашэнне гэтай праблемы яму непадведамасна.

Кандыдат У. Целяпун гаворыць: “Я з’яўляюся сябрам апазіцыйнай палітычнай Партыі БНФ і маё асабістае  меркаванне можа не супадаць з афіцыйным, тым больш з меркаваннем дырэктара  прадпрыемства, супрацоўнікамі райвыканкама і выбарчай камсісіяй. Але гэта маё  меркаванне як кандыдата ў дэпутаты ад Партыі БНФ і яго ацэнку павінен  зрабіць выбаршчык шляхам галасавання”. Аднак ацэнку меркавання і перадвыбарчай праграмы кандыдата ўжо зрабілі. Выбаршчыкам тут ужо рабіць няма чаго…

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international