Полацк: Кіраўнікі ўстаноў паведамляюць пра прагаласаваўшых супрацоўнікаў у выканкам

2010 2010-04-22T19:14:41+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Полацку набірае абароты датэрміновае галасаванне. На трэці дзень колькасць прагаласаваўшых датэрмінова павялічылася ў параўнанні з папярэднімі двума прыкладна ўдвая.

Кіраўнікі ўстаноў і прадпрыемстваў кожную раніцу да паловы на дзевятую павінны паведамляць у гарвыканкам колькасць прагаласаваўшых датэрмінова работнікаў. Асаблівага ціску з боку адміністрацыі не назіраецца, але задаюцца пытанні: “Ці вы ўжо прагаласавалі”, і мяккія парады: “Трэба схадзіць, гэта ваш грамадзянскі абавязак”. Аднак людзі, ужо навучаныя горкім папярэднім вопытам, не асабліва супраціўляюцца і ідуць галасаваць проста каб ад іх адвязаліся. Большасць з іх перакананая, што ад іх галасавання нічога не залежыць – “усё роўна яны там напішуць так, як ім трэба”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international