Бабруйск: Праўладных кандыдатаў піярыць і недзяржаўная прэса

2010 2010-04-22T18:29:45+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У апошніх нумарах недзяржаўных газет “Вечерний Бобруйск” і “Коммерческий курьер”, якраз перад выбарамі, выйшлі інтэрв’ю з  трыма кандыдатамі ад улады, вельмі ўплывовымі ў Бабруйску людзьмі.

Так, напрыклад, у газеце “Вечерний Бобруйск” апублікавана вялікае інтэрв’ю з галоўным рэдактарам газеты гарвыканкама “Бабруйскае жыццё”, кандыдатам у дэпутаты па Пралетарскай выбарчай акрузе №15  Аляксандрам Казаком. І газета і сам рэдактар вядомыя сваімі “выкрывальніцкімі” матэрыяламі аб мясцовых дэмакратычных актывістах. Нагадаем, што з “БЖ” дасюль судзіцца актывіст незарэгістраванай партыі Свабоды і Прагрэсу Сяргей Еўдакімовіч – за знявагу гонару і годнасці.  

У  газеце “Коммерческий курьер” выйшаў артыкул з кандыдатам у дэпутаты па Георгіеўскай выбарчай акрузе №4,  начальнікам аддзела па знешнеэканамічных сувязях, развіццю прадпрымальніцтва і рынкавай інфраструктуры ўпраўлення эканомікі гарвыканкама Максімам Суботкіным.  Другое інтэрв’ю ў “КК” - з кандыдатам у дэпутаты па Дзімітраўскай акрузе №9, кіраўніком адміністрацыі Ленінскага раёна Міхаілам Загорцавым.  Акрамя гэтага, газета не забылася нагадаць бабруйчанам аб магчымасці прагаласаваць датэрмінова.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства