Гародня: Кандыдаты ад улады выкарыстоўваюць службовае становішча для агітацыі

2010 2010-04-22T18:23:59+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праўладныя кандыдаты ў мясцовыя саветы на Гарадзеншчыне актыўна выкарыстоўваюць адміністрацыйны рэсурс і дзяржаўную прэсу. “Гродзенская праўда” ў нумары за 21 красавіка вызначылася адразу некалькімі агіткамі. Што цікава, на першай старонцы пад рубрыкай “Депутат выполняет наказ” карэспандэнт Мікалай Шлык услаўляе дзейнасць у якасці дэпутата абласнога савету якраз галоўнай рэдактаркі “Гродзенскай праўды” Алены Бераснёвай. Рэч у тым, што яна зноў збіраецца стаць “народнай абранніцай” па Маладзёжнай выбарчай акрузе №15.

На другой старонцы таго ж нумару актыўна піярыцца яшчэ адзін кандыдат у дэпутаты абласнога савету. Начальнік упраўлення аховы здароўя Гарадзенскага абласнога выканаўчага камітэту Ілля Епіфанаў, які балатуецца ў абласны савет па Свіслацкай выбарчай акрузе №50, пададзены ў артыкуле “Обновление как исцеление” нават з фотаздымкам.

Гарадзенскія незалежныя назіральнікі разглядаюць з’яўленне гэтых публікацый як выразнае выкарыстанне праўладнымі кандыдатамі службовага становішча з мэтай агітацыі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international