Гарадзенскі абласны суд пад кіраўніцтвам суддзі С.Н.Піпко вырашыў ліквідаваць у прымусовым парадку Гарадзенскае гарадское грамадскае аб’яднанне “Таварыства вышэйшай беларускай школы”.

2005 2005-12-23T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гарадзенскі абласны суд 15 снежня па заяве ўпраўлення юстыцыі Гарадзенскага аблвыканкама вырашыў ліквідаваць у прымусовым парадку Гарадзенскае гарадское грамадскае аб’яднанне “Таварыства вышэйшай беларускай школы”, якое было перарэгістравана ўпраўленнем юстыцыі Гарадзенскага аблвыканкама 30 верасня 1999года.

У заяве ўпраўлення юстыцыі сказана, што грамадскае аб’яднанне “Таварыства вышэйшай беларускай школы” не прайшло перарэгістрацыю ў сувязі з указам прэідэнта Рэспублікі Беларусь ад першага траўня 2005 года № 247 “Аб дадатковых мерах па ўпарадкаванню выкарыстання слоў “нацыянальны і беларускі”. Паводле гэтага закона, дзейнасць арганізацый і сродкаў масавай інфармацыі, якія не прайшлі перарэгістрацыю, з’яўляецца незаконнай і забараняецца.

На судзебным паседжанні старшыня ўпраўлення юстыцыі В.В.Хілюта поўнасцю падтрымаў заяўленыя патрабаванні і прасіў аб прымусовым спыненні дзейнасці названай грамадскай арганізацыі.

Заслухаўшы доказы прадстаўніка ўпраўлення юстыцыі, меркаванне пракурора, які ўдзельнічаў у справе, даследаваўшы пісьмовыя дакументы справы, суд палічыў неабходным вынесці рашэнне аб ліквідацыі “Таварыства вышэйшай беларускай школы”.(pahonia.promedia.by)

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international