Баранавічы: Праўладныя кандыдаты не падпарадкоўваюцца рашэнню гарвыканкама

2010 2010-04-22T17:13:04+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ssz-no21-papjar-halasav.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Плакаты пры ўваходзе ў СШ №21 па вуліцы 50 год УЛКСМ, 40

Плакаты пры ўваходзе ў СШ №21 па вуліцы 50 год УЛКСМ, 40

Праўладныя кандыдаты ў дэпутаты Мікалай Асташка, Генадзь Валынец, Марына Мацюк, Вячаслаў Дуньковіч, як і іншыя кандыдаты ад улады, працягваюць парушаць рашэнне Баранавіцкага гарвыканкама ад 12.02.2010г. № 379 аб месцах для агітацыі. У сваім рашэнні гарвыканкам вызначыў для размяшчэння інфармацыйных матэрыялаў аб кандыдатах у дэпутаты, найперш, рэкламна-інфармацыйныя тумбы, адпаведныя стэнды на выбарчых участках і ў ЖЭСах. Але ў Баранавічах рэкламна-інфармацыйных тумбаў вельмі мала, а тым больш людзі не глядзяць інфармацыйныя стэнды на выбарчых участках і ў ЖЭСах.

Таму кандыдаты ад улады ідуць на парушэнні закону, каб толькі размясціць свае інфармацыйныя матэрыялы ў людных месцах. Так, напрыклад, Вячаслаў Дуньковіч, галоўны інжынер будаўнічага трэста № 25, размясціў свае ўлёткі на дзвярах жылога дома № 28 па вуліцы Камсамольскай (выбарчая акруга № 4). Мікалай Асташка, дырэктар “Афган-Сэрвіс”, высесіў свае ўлеткі пад самым носам КДБ і гарадской выбарчай камісіі на будунку ГДК па вуліцы Леніна, 6. Дырэктар фірмы “Прамснабсэрвіс” Генадзь Валынец, кандыдат у дэпутаты гарсавета, размясціў свой агітацыйны плакат пры ўваходзе ў СШ № 21 па вуліцы 50 год УЛКСМ, 40. Ён балатуецца па выбарчай акрузе № 29. На дзвярах гэтай жа навучальнай установы можна пабачыць таксама інфармацыйныя матэрыялы другого кандыдата ў дэпутаты гарсавета Марыны Мацюк – старшыні прафкама ЖКГ, якая балатуецца па выбарчай акрузе № 32.

Простыя грамадзяне раней пісалі заявы і ў пракуратуру і ў гарадскую выбарчую камісію, звяртаючы ўвагу на парушэнні выбарчага заканадаўства праўладнымі кандыдатамі. Такую ж заяву зноў накіраваў Рыгор Грык, патрабуючы прыцягнуць парушальнікаў выбарчага кодэкса да адказнасці ў адпаведнасці з заканадаўствам.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Вячаслаў Дуньковіч, галоўны інжынер будаўнічага трэста № 25, размясціў свае ўлёткі на дзвярах жылога дома № 28 па вуліцы Камсамольскай (выбарчая акруга № 4)

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international