Гомельская пракуратура лічыць, што ператрусы і допыты журналістаў - законныя

2010 2010-04-22T16:08:24+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У расследаванні справы аб паклёпе на былога кіраўніка УКДБ Гомельскай вобласці І. Каржа парушэнняў заканадаўства не выяўлена, і падставаў для прыняцця захадаў пракурорскага рэагавання няма. Да такой высновы прыйшла пракуратура Гомельскай вобласці, разгледзеўшы зварот ГА «БАЖ» наконт ператрусаў і допытаў у шэрагу журналістаў.

«Па стане на 15.04.2010 канчатковага рашэння па гэтай крымінальнай справе не прынята», — гаворыцца ў лісце за подпісам намесніка пракурора вобласці.

Нагадаем, што ў пачатку сакавіка ГА «БАЖ» накіравала адкрыты ліст Генаральнаму пракурору РБ Рыгору Васілевічу.

У лісце арганізацыя выказвала меркаванне, што следчыя мерапрыемствы былі санкцыянаваныя пракурорам без відавочнай прычыны, і што дэклараваныя мэты ператрусаў не адпавядаюць рэальным.

Дзеянні следчых ГА «БАЖ» расцаніла як «грубае ўмяшальніцтва ў свабоду журналісцкай дзейнасці». Арганізацыя заклікала пракурора неадкладна зрабіць захады па вяртанні адабранай у журналістаў маёмасці, неабходнай ім для прафесійнай дзейнасці, і прыняць меры пракурорскага рэагавання «для аднаўлення законнасці, абароны парушаных правоў і законных інтарэсаў журналістаў».

Генеральная пракуратура пераадрасавала зварот «для разгляду па сутнасці» ў пракуратуру Гомельскай вобласці, пракурору Валянціну Шаеву — таму самаму, які санкцыянаваў правядзенне ператрусаў у некаторых журналістаў (у прыватнасці, у Марыны Коктыш).

Адкрыты ліст ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў»
Генеральнаму Пракурору Рэспублікі Беларусь Васілевічу Рыгору Аляксеевічу

Зварот ГА «БАЖ» да Генпракуратуры будзе разглядаць «па сутнасці» пракурор Гомельскай вобласці

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international