У Пінску на вуліцы затрыманы моладзевы актывіст

2005 2005-12-23T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

22 сьнежня каля 15 гадзінаў на вуліцы Пінску супрацоўнікам міліцыі быў затрыманы Люльчаў Алесь нібыта для ўстанаўленьня асобы. Яго пасадзілі ў машыну і адвезьлі ў Ленінскі ГАУС, дзе без прысутнасьці панятых правялі асабісты дагляд, сьведкам у якім быў супрацоўнік ГАУС Таняловіч В.П., што зьяўляецца прававым парушэньнем. На патрабаваньне Люльчава прадставіць панятых, начальнік аддзяленьня Грінько сказаў, што хлопец зараз атрымае па галаве, і бот адпячатаецца ў яго на ілбе. Акрамя таго пагражалі завесьці хлопца ў падвал і паказаць яму кузькіну маць, абражалі і запалохвалі.
У выніку вобшуку ў Люльчава Алеся канфіскавалі ўлёткі пра Аляксандра Мілінкевіча і склалі пратакол аб адміністратыўным правапарушэньні па арт.172 КаАП (распаўсюд друкаваных выданьняў).
Люльчаў Алесь збіраецца абскарджваць дадзеныя дзеяньні супрацоўнікаў праваахоўных органаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international