Бабруйск: За першы дзень датэрміновага галасавання – 10 працэнтаў яўкі

2010 2010-04-21T18:11:20+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

 

На некалькіх выбарчых участках раёна “Даманскі”, якія ўваходзяць у Мінскую акругу № 10 па выбарах  у абласны Савет, за першы дзень  датэрміновага галасавання было зафіксавана ад 8 да 12 працэнтаў яўкі.  Такія лічбы былі агучаныя старшынямі камісій па прозьбе кандыдата  ў дэпутаты, сябра бабруйскай суполкі  БХД Вячаслава Шэлега.

- У сярэднім на  кожным ўчастку пражывае каля 2 000 чалавек, - распавядае Вячаслаў Шэлег. А прагласавала, па інфармацыі сябраў камісій, на розных участках ад 150 да 250 чалавек. То бок, недзе яўка дасягае васьмі, а недзе і 12-13 працэнтаў!  Мікалай Лазавік у сваім выступе прагназваў яўку на датэрміновыя выбары за ўвесь тэрмін – у 10 працэнтаў, а тут усё адбылося за адзін дзень, - здзіўляецца Вячаслаў Шэлег.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international