Камітэт па правах чалавека ААН прызнаў незаконным адміністатыўнае пакараньне ў адносінах да праваабаронцы і журналіста Уладзіміра Вялічкіна і заклікаў беларускія улады не парушаць правы сваіх грамадзянаў

2005 2005-12-22T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабаронца г. Брэста Вялічкін Уладзімір атрымаў адказ (датаваны 22.11.2005) на свой індывідуальны зварот, дзе прасіў даць ацэнку судовай справе, у выніку якой ён быў аштрафаваны на 20 базавых велічыняў.

У Міжнародны дзень правоў чалавека 10 сьнежня 2000 года спадар Вялічкін раздаваў жыхарам Брэсту афіцыйны дакумент – Усеагульную дэкларацыю правоў чалавека, за што быў затрыманы праваахоўнымі органамі на суткі, якія правеў у пастарунку. Пратакол быў складзены па арт. 167 і 167 КаАП, і на наступны дзень Ленінскі раённы суд вынес рашэньне аб пакараньні праваабаронцы штрафам у памеры 20 базавых велічыняў. Уладзімір Вялічкін ня згодны з вынесеным прысудам і абскардзіў яго ў вышэйстаячых інстанцыях Беларусі, але атрымаў адмоўны адказ. Пасьля гэтага ён зьвярнуўся ў Камітэт па правах чалавека з просьбай даць ацэнку дадзенаму выпадку.

Камітэт па правах чалавека ў Жэневе азнаёміўся з матэрыяламі справы беларускага праваабаронцы і прыйшоў да высновы, што афіцыйныя ўлады дапусьцілі парушэньні правоў чалавека і Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах (параграфы 19.2 і 21 – права на меркаваньне і распаўсюд інфармацыі, свабода мірных сходаў). Камітэт накіраваў афіцыйны ліст да дзяржаўных органаў, каб улады прынялі эфектыўныя меры па дадзенаму выпадку, уключаючы кампенсацыю сумы штрафу, а таксама іншых выплат, якія панёс Уладзімір Вялічкін, і ў 90-дзённы тэрмін праінфармавалі аб выкананьні гэтага рашэньня. Акрамя таго Камітэт заклікае беларускія ўлады ў далейшым не парушаць правы чалавека і грамадзяніна.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international