Віцебск: 30% выбаршчыкаў на ўчастку прагаласавалі ў першы дзень

2010 2010-04-21T11:47:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кандыдат у дэпутаты ў Віцебскі гарадскі Савет дэпутатаў па Тэхналагічнай выбарчай акрузе №9 і актывіст Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Ўладзімір Раманавіч у першы дзень датэрміновага галасавання  выявіў, што да 17 гадзін на ўчастку № 47 акруга прагаласавала каля траціны выбаршчыкаў.

Ён прыйшоў да такой высновы, калі параўнаў колькасць прыйшоўшых выбарнікаў (каля 450) з агульнай колькасцю ўсіх выбаршчыкаў, зарэгістраваных у спісах - 1500 чалавек.

Апазіцыйны кандыдат адзначыў, што асноўную частку прагаласаваўшых склалі маладыя людзі - студэнты Віцебскага тэхналагічнага дзяржаўнага ўніверсітэта. З гутарак на ўчастку для галасавання са студэнтамі-выбаршчыкамі У. Раманавіч атрымаў інфармацыю пра тое, што яны галасуюць “добраахвотна-прымусова”.

Неабходна адзначыць, што канкурэнтам у маладога палітыка з'яўляецца прарэктар па адміністрацыйна-гаспадарчай працы Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта Аляксей Шут.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international