Гародня: Затрыманне кандыдата

2010 2010-04-21T15:03:25+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння, 21 красавіка, у Гародні супрацоўнікі ДАІ затрымалі кандыдата ў дэпутаты гарсавету, прадстаўніка партыі АГП Дзьмітрыя Бандарчука. Як толькі Бандарчук ад’ехаў ад партыйнага офісу, што знаходзіцца па вуліцы Будзёнага, яму затэлефанавалі з ДАІ і амаль адразу да ягонай машыны пад’ехалі аўтамабілі аўтадарожнай інспекцыі.

 

Міліцыянты сказалі Бандарчуку, што нібыта падобная машына была ў дарожна-транспартным здарэнні, якое адбылося яшчэ 17 красавіка. На гэтай падставе быў праведзены знешні агляд аўтамабіля. Якімі матывамі кіраваліся міліцыянты, дакладна сказаць цяжка. Сам Дзьмітры Бандарчук дапускае, што гэта была праява псіхалагічнага ціску на яго як кандыдата ў дэпутаты.

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international