Салігорск: Афіцэр не з'явіўся на дэбаты

2010 2010-04-21T14:12:54+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/shtab.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксей Валабуеў са сваімі прадстаўнікамі

Аляксей Валабуеў са сваімі прадстаўнікамі

Запланаваныя на 20 красавіка дэбаты кандыдатаў у дэпутаты па 13-й выбарчай акрузе адбыліся ў фармаце сустрэчы аднаго з удзельнікаў з выбаршчыкамі.  Канкурэнт Аляксея Валабуева палкоўнік Валеры Заінчкоўскі напярэдадні сустрэчы паведаміў, што спазняецца і не зможа прыняць удзел у мерапрыемстве.

У клубе “Будаўнік” прысутнічала каля 30 чалавек. Сярод тых, хто прыйшоў на сустрэчу з Валабуевым былі кіраўнікі ідэалагічнага апарата гораду, супрацоўнікі міліцыі. Апошнія здымалі выступ кандыдата на відэа.

Падчас сустрэчы Аляксей Валабуеў і прадстаўнік яго штаба Іван Шыла адказалі на пытанні выбаршчыкаў, распавялі пра праграму і хаду выбарчай кампаніі ў Салігорску. Сярод іншага незалежны кандыдат адзначыў, што актывісты яго кампаніі асабіста перадалі праграму кожнаму выбаршчыку акругі.

Варта адзначыць, што гэта адзіная сустрэча кандыдата ў дэпутаты з выбаршчыкамі за час выбарчай кампаніі ў Салігорску.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international