Затрыманьні актывістаў “Зубра” адбыліся ў Гомелі
22.12.2005.
20 сьнежня ўвечары каля будынку Гомельскага УКДБ былі затрыманыя міліцыяй Кірылаў Андрэй, Саўчанка Зьміцер і Чыкалёў Дзяніс, якія расклеівалі партрэты актывіста “Зубра” Андрэя Зайцава, даведзенага запалохваньнямі з боку КДБ да самагубства чатыры гады таму.Затрыманых даставілі ў Цэнтральны РАУС, дзе начальнік аддзяленьня сказаў, што калі хлопцы будуць працягваць дзейнасць на гэтым тыдні, то атрымаюць мінімум па пяць сутак арышту. Пасьля гэтага без складаньня пратаколу іх адпусьцілі.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма










