Лідзія Ярмошына ўскосна прызнала парушэнні заканадаўства з боку Баранавіцкай гарадской тэрытарыяльнай выбарчай камісіі

2010 2010-04-21T12:18:59+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/adkaz-cvk-czarnavusu-ad-17042010h.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

20 красавіка незарэгістраваны кандыдат у дэпутаты Мікалай Чарнавус атрымаў адказ на сваю заяву з Цэнтральнай камісіі за подпісам Лідзіі Ярмошынай. У сваёй заяве ён прасіў Цэнтрвыбаркам прызнаць працу Баранавіцкай гарадской тэрытарыяльнай выбарчай камісіі не адпавядаючай заканадаўству, не прафесійнай, парушаючай Канстытуцыю, распусціць яе, прызначыць новыя выбары тэрытарыяльнай камісіі і зарэгістраваць яго кандыдатам ў дэпутаты. Мікалай Чарнавус прасіў таксама правесці праверку падпісных лістоў і “насапраўдных” подпісаў і прыцягнуць да адказнасці вінаватых у парушэнні падчас выбараў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь (арт.64) і Выбарчага кодэкса РБ згодна арт.49 ВК.

У сваім адказе (№ 01-12/4-172 ад 17.04.2010г.) Лідзія Ярмошына ўскосна прызнала парушэнні заканадаўства з боку Баранавіцкай гарадской тэрытарыяльнай выбарчай камісіі. Яна паведаміла Мікалаю Чарнавусу, што дзейнасць Баранавіцкай гарадской тэрытарыяльнай выбарчай камісіі разглядалася на пасяджэнні Брэсцкай абласной выбарчай камісіі, якая звярнула ўвагу старшыні камісіі Юрыя Шасцярнёва на неабходнасць строгага выканання выбарчага заканадаўства.

Аднак Мікалай Чарнавус вырашыў працягваць змаганне за свае правы. Ён напісаў заявы старшыні Брэсцкага абласнога суда і ў пракуратуру Брэсцкай вобласці аб тым, што быў незаконна незарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты Баранавіцкага гарадскога Савета дэпутатаў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international