Сяргея Каваленку судзяць за ўчорашні бел-чырвона-белы сьцяг

2010 2010-04-21T10:00:04+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/k33.jpg

Адміністрацыйную справу віцебскага сябра КХП БНФ разьбірае судзьдзя Кастрычніцкага райсуду Ірына Грабоўская.

Учора на ганку судовага будынку Сяргей Каваленка разгарнуў бел-чырвона-белы сьцяг. Гэта бачылі і мінакі, і тыя, хто адмыслова прыйшоў падтрымаць актывіста, якога ўчора мусілі судзіць па крымінальнай справе за вывешваньне бел-чырвона-белага сьцяга на гарадзкой навагодняй ёлцы ў Віцебску.
Суд па гэтай справе адклалі на 12-га траўня, але распачалі супраць Сяргея Каваленкі новую – ужо за адміністрацыйнае парушэньне. Працэс распачаўся яшчэ ўчора, але актывіст выказаў жаданьне наняць адваката, які будзе яго бараніць, і працэс перанесьлі на 9.15 сёньня.
Неўзабаве пасьля ўчорашняй акцыі каля Кастрычніцкага райсуду, у пастарунак трапілі малодшы брат Сяргея Каваленкі, Віталь, і ягоны сябар, актывіст “Маладой Беларусі” Тарас Сурган. Іх затрымалі за тое, што яны “спраўлялі патрэбу ў грамадзкім месцы”— так запісана ў міліцэйскім пратаколе. Сёньня абодвух будуць судзіць сьледам за Сяргеем Каваленкам.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international