Пікет кандыдата Фінкевіча не застаўся без увагі ўладаў

2010 2010-04-20T19:14:35+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/finkevicz.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Артур Фінкевіч, які балатуецца кандыдатам ў дэпутаты Менгарсавета па Убарэвіцкай выбарчай акрузе №7, лічыць, што дзеянні ўладаў, зарганізаваныя падчас яго пікету – не іначай як спроба сарваць агітацыйнае мерапрыемства кандыдата.

Лідэр руху "Маладая Беларусь" падрабязней распавёў пра “флэ-моб”, які маглі назіраць яго патэнцыйныя выбаршчыкі 18 красавіка каля кінатэатра “Дружба”. У гэтым месцы малады кандыдат разам з шасцю актывістамі “Маладой Беларусі” праводзілі перадвыбарчы пікет. Мерапрыемства доўжылася каля трох гадзінаў і на працягу гэтага часу “дэкарацыі” вакол яго інтэнсіўна змяняліся.

- Ад самага пачатку пікету “дзяжурылі” два аўтобусы - адзін непадалёк ад нас, другі – ў суседнім двары, - распавядае Фінкевіч. – Калі вакол нас пачалі падсабраліся людзі, падыйшлі чалавек 20 спецназаўцаў і пачалі распавядаць розныя негатыўныя рэчы пра мяне. Пасля з аўтобуса выйшла дырэктарка школы, дзе я навучаўся, абражала мяне і задавала розныя правакацыйныя пытанні.

Як зазначыў Артур, яна была адным з персанажаў фільма, які пра “Маладую Беларусь” адзняла БТ. Далейшая правакацыя, з яго словаў, і разгортвался паводле сюжэту гэтага фільма. 

- Дырэктарку змянілі БРСМаўцы, якія задавалі мне пытанні дадтычна казіно, хуткаснай язды на аўтамабілі ў нецвярозым стане, - узгадвае Артур, - і ўвесь гэты час вяліся аператыўныя здымкі.

Праз паўгадзіны на дапамогу непрафісійнаму аператару прыйшла здымачная група БТ, якая, па падліках кандыдата, рабіла свой “рэпартаж” хвілінаў 15. 

- На прыканцы “здымачнага дня” да мяне падыйшоў “участковы”, які ў суправаджэнні аператара ўручыў мне позву ў суд з абвінавачваннем паводле артыкула 23.34 Адміністратыўнага кодэкса.

Нагадаем, што 19 красавіка суддзя Ленінскага раённага суду Міхаіл Хома пакараў Артура Фінкевіча штрафам за несанкцыянаваную акцыю салідарнасці з палітвязнямі каля будынку Вярхоўнага суду, у якой ён удзельнічаў 16 сакавіка.

Моладзевы лідэр лічыць, што ўлады робяць усё магчымае, каб не прапусціць яго ў дэпутаты Менгарсавету.

- Пры ўмове дэмакратычных выбараў я змог бы атрымаць перамогу на сваёй акрузе, - упэўнены Фінкевіч. – Большасць выбаршчыкаў, з якімі я размаўляў, абыходзячы іх кватэры, гатовыя аддаць свае галасы за мяне.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international