На думку міліцыі лічба “16” накіравана на ўчыненьне страты дзяржаўнаму і грамадзкаму парадку

2005 2005-12-21T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Рада Сьветлагорскай раённай арганізацыі Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны (ТБМ) атрымала адказ начальніка мясцовага аддзела ўнутраных справаў на адкрытую заяву адносна агляду кватэры Вадзіма Богдана - сябра рэспубліканскай рады ТБМ. Сярод выданьняў, якія, на меркаваньне начальніка міліцыі, былі накіраваныя “на ўчыненьне страты дзяржаўнаму і грамадзкаму парадку” - налепкі з лічбай “16”.
Заява была прынятая 17 лістапада на паседжаньні Сьветлагорскай рады ТБМ з нагоды таго, што пры правядзеньні агляду кватэры супрацоўнікі міліцыі абвінавачвалі Вадзіма у фашысцкіх поглядах. У заяве таксама адзначалася, што на В. Богдана ў міліцыі аказваўся ціск пры ўзяцьці ў яго тлумачэньняў. Дакладнасьць усіх зьвестак, уключаных у заяву, была пацьцьверджаная В. Богданам - заява абмяркоўвалася і прымалася ў яго прысутнасьці.
У адказе М. М. Раговіча - начальніка раённага аддзела міліцыі, у прыватнасьці, гаворыцца: “У сувязі з заявай старшыні рады Сьветлагорскай раённай арганізацыі ТБМ Масьлюкова Т. В. паведамляю, што 11.11.2005 г. у апэратыўна-дзяжурную службу РАУС па тэлефону паступіла паведамленьне аб тым, што з кватэры (называецца адрас) зыходзіць пах, які характэрны для вырабу наркотыкаў. На думку тэлефанаваўшага, у кватэры вырабляліся наркотыкі. Для праверкі гэтага паведамленьня была накіраваная група супрацоўнікаў міліцыі, якія адпаведна з дзеючым заканадаўствам РБ ўвайшлі ў кватэру.”
Пры вонкавым аглядзе кватэры, адзначаецца далей у адказе, супрацоўнікамі міліцыі былі выяўленыя друкаваныя выданьні, у якіх апісвалася дзейнасьць незарэгістраваных палітычных рухаў "Зубр", "Белы легіён", клейкія буклеты з лічбай "16", наклейкі з надпісам "Сёньня Украіна - заўтра Беларусь", а таксама сьпіс адрасоў службовых асоб раёну. “З прычыны таго, што зьмест друкаванай прадукцыі накіраваны на ўчыненьне страты дзяржаўнаму і грамадзкаму парадку, супрацоўнікамі міліцыі было прынята рашэньне аб канфіскацыі друкаванай прадукцыі. У адносінах да Богдана В. М. быў складзены пратакол аб адміністратыйным правапарушэньні па арт. 167-10 Кодэкса аб адміністратыўных правапарушэньнях РБ” – паведамляе начальнік міліцыі.
Ніякага націску на В. Богдана супрацоўнікі міліцыі, лічыць начальнік, не аказвалі. Як адзначаецца ў адказе, па просьбе В. Богдана з дадзенымі матэрыяламі быў азнаёмлены прадстаўнік Беларускага Хельсінкскага камітэту, які, на меркаваньне начальніка міліцыі, парушэньняў заканадаўства не выявіў. В. Богдана ніхто з міліцыянтаў, гаворыцца ў адказе, у фашысцкіх поглядах не абвінавачваў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international