Невядомыя пагражаюць сям’і актывіста Партыі БНФ ў Гомелі

2005 2005-12-20T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

17 сьнежня увечары паміж 19.0 і 20.00 ў кватэры актывіста Партыі БНФ, удзельніка
акцыі пратэсту кіроўцаў аўтобусаў Андрэя Баранава прагучаў тэлефонны званок.
У гэты час дома была жонка з малым дзіцёнкам. Сам Андрэй Баранаў ў быў на маршруце, працаваў.

Чалавек, які тэлефанаваў не прадставіўся, але пачаў пагражаць: “Ваш муж у апазіцыйнай партыі, якая выступае супраць існуючай улады, трэба выходзіць з партыі, бо могуць быць дрэнныя наступствы ў будучым”. Жанчына не стала ўступаць ў размовы і паклала трубку, праз некалькі хівілінаў, зноў патэлефанавалі і той жа голас зноў пачаў пагражаць і запалохваць. Усяго за вечар у кватэры актывсіта Партыі БНФ Андрэя Баранава прагучалі тры тэлефонныя званкі з пагрозамі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international