Кандыдаты Грамады ў сталіцы абіраюць нестандартныя хады

2010 2010-04-20T13:39:23+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Трое кандыдатаў у дэпутаты на выбарах у мясцовыя Саветы 26-га склікання ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), па іх словах, з-за вялікай загружанасці на асноўным месцы працы не паспяваюць арганізоўваць большасць задуманых у сталіцы агітацыйных мерапрыемстваў.

Тым не менш, у суботу, 24 красавіка, напярэдадні выбараў запланавана акцыя - маляванне каляровай крэйдай агітацыйных слоганаў за кандыдатаў ля ўваходаў на выбарчыя ўчасткі.

Сацыял-дэмакраты ўсяляк імкнуцца вылучыцца сярод астатніх прэтэндэнтаў. Напрыклад, кандыдат у дэпутаты Вольга Тыгрыцкая на ўлётцы ў будаўнічым камбінезоне на фоне дома, падкрэслівае  тым самым уласны намер вырашыць праблемы з капрамонтам жылфонду. Прыцягнуць увагу выбаршчыкаў, на думку кандыдата, павінна і яе ініцыятыўная група, якая цалкам складаецца з маладых дзяўчат.

Кандыдат у дэпутаты Аляксей Сігаеў прадаставіў для афіцыйнага плаката сваё фота ў нацыянальным касцюме з прыкладзенай да сэрца рукой.

- У такім выглядзе часта паказваюць нашага прэзідэнта, вось і я вырашыў спарадыраваць позу і амуніцыю, спадзеючыся звярнуць на сябе ўвагу, - пракаментаваў Аляксей Сігаеў, старшыня Мінскай гарадской арганізацыі Грамады. - Хоць ясна, што ў сітуацыі падрыхтоўкі да цяперашніх выбараў разлічваць на перамогу не даводзіцца.

Кандыдат ад сацыял-дэмакратаў Дзмітрый Альшэўскі пакуль заняты друкам улётак. Ён не верыць у справядлівасць выбараў і перакананы, што праблемы, якія існуюць на мясцовым узроўні, выцякаюць з больш глабальных і важных пытанняў.

- Я лічу, што нам трэба ствараць грамадзянскую супольнасць, падрыхтаваць нейкую пляцоўку для народа (напрыклад, адпаведны незалежны інтэрнэт-сайт), дзе людзі маглі б выказваць усе свае прапановы і заўвагі, - адзначыў Дзмітрый Альшэўскі. - Бо чыноўнікаў немагчыма кантраляваць, пакуль не змененая структура грамадства.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international