Ініцыяваны чарнобыльцам суд адкладзены

2010 2010-04-16T12:17:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У судзе Першамайскага раёну Менску прайшлі папярэднія слуханьні паводле пазову ліквідатара аварыі на Чарнобыльскай АЭС з Рэчыцы Міхаіла Галко да міжведамаснай Навуковай экспэртнай камісіі. Інвалід другой групы дамагаецца прызнаньня таго, што шэраг ягоных захворваньняў зьвязаныя з удзелам у ліквідацыі аварыі на ЧАЭС.

Суд прызначыў дадатковыя папярэднія слуханьні на 21 красавіка ў зьвязку з адсутнасьцю ўсіх неабходных матэрыялаў з боку адказчыка — Навуковай экспэртнай камісіі.

У траўні 1986 году Міхаіл Галко працаваў на будаўніцтве саркафагу для разбуранага рэактару. Пасьля — у Нароўлі на захаваньні ядзерных адкідаў. Хваробу сэрца, выдаленьне паловы лёгкіх, падвышаны ціск і іншыя захворваньні мэдыкі тады зьвязалі з наступствамі ўдзелу ў ліквідацыі аварыі. Але ў 2008 годзе Навуковая экспэртная камісія зь Менску прызнала, што гэтыя захворваньні маюць агульны характар. Чарнобылец атрымаў другую групу інваліднасьці агульнага захворваньня, пазбавіўшыся працы і даступнага лекаваньня.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international