Салігорск: Умовы для агітацыі -- розныя

2010 2010-04-20T07:32:23+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Улады выкарыстоўваюць розныя магчымасці стварэння перашкодаў незалежнаму кандыдату Аляксею Валабуеву. Раней ідэолагі атрымалі загад агітаваць супраць яго ў сваіх працоўных калектывах, тэндэнцыя апошняга тыдня – барацьба з інфармацыйнымі плакатамі кандыдата. Кіраўнікі арганізацый раёна, нягледзячы на наяўнасць адпаведных рашэнняў выканаўчага камітэта, упарта адмаўляюцца размяшчаць на стэндах  агітацыйныя матэрыялы А.Валабуева.

Актывісты штаба, якія сутыкнуліся з гэтай праблемай, падкрэсліваюць: большасць кіраўнікоў спасылаюцца на адсутнасць спецыяльнага дазволу з выканкама. Хаця праблемы звычайна вырашаюцца пасля вусных зваротаў у раённую выбарчую камісію. “Але, такі метад адымае шмат часу. Каб павесіць адзін плакат, трэба патраціць 25-30 хвілін,” – гаворыць актывіст штаба кандыдата Андрэй Тычына.

У той жа час канкурэнт Валабуева бесперашкодна выкарыстоўвае адміністрацыйны рэсурс. Плакаты і ўлёткі палкоўніка Заінчкоўскага распаўсюджваюць супрацоўнікі дзяржаўных прадпрыемстваў і нават выканаўчага камітэта. “Цікава, што яны нават не хаваюць гэтага. Мы сустрэлі жанчыну з “Салігорск-Гандль“, якая адкрыта сказала, што ў працоўны час начальства загадала клеіць плакаты,” – дадаў А.Тычына.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international