Гарадзеншчына: Кандыдаты ад БСДГ “адказалі” за развал Савецкага Саюзу

2010 2010-04-19T20:46:10+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На мінулыя выходныя кандыдаты ў дэпутаты ад БСДГ па Гарадзенскай вобласці праводзілі сустрэчы з выбаршчыкамі. Каб падтрымаць сваіх аднапартыйцаў, на гэтыя сустрэчы прыехаў кіраўнік партыі Станіслаў Шушкевіч. Сустрэчы адбыліся ў Свіслачы, Лунне і Поразаве.  Ні на адной з сустрэчаў не прысутнічалі ні старшыні, ні сябры камісіяў. Не было і мясцовага кіраўніцтва. Затое паўсюдна прысутнічалі супрацоўнікі ідэалагічных аддзелаў, якія прыйшлі з зарань падрыхтаванымі правакацыйнымі пытаннямі, кшталту “Навошта вы развалілі Савецкі Саюз”, якія аніякага дачынення да выбарчай тэматыкі не мелі. “Ідэолагі” вялі доўгія маналогі, не даючы тым самым задаць пытанні іншым прысутным, і, па сутнасці, тым самым зрывалі сустрэчы кандыдатаў з грамадскасцю.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international