На заключным этапе выбарчай кампаніі асабовы склад органаў унутраных спраў пераведзены на ўзмоцнены варыянт нясення службы

2010 2010-04-19T18:19:57+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/mus.jpg

З 19 красавіка і да завяршэння кампаніі па выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў асабовы склад органаў унутраных спраў Беларусі пераведзены на ўзмоцнены варыянт нясення службы.

Як паведаміла ўпраўленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС, загадзя супрацоўнікі міліцыі разам з прадстаўнікамі камісій па выбарах праверылі бяспеку і тэхнічную ўмацаванасць выбарчых участкаў. Асабовы склад ДАІ абследаваў вуліцы і дарогі, якія прылягаюць да месцаў правядзення галасавання, а таксама пад'язныя шляхі да іх. Акрамя таго, інспектары правялі прафілактычныя гутаркі з вадзіцелямі транспартнага абслугоўвання камісій па выбарах.

Як падчас папярэдняга галасавання (з 20 па 24 красавіка), так і непасрэдна ў дзень выбараў (25 красавіка) міліцыя абяцае не пакінуць без увагі ні адзін выбарчы ўчастак. Асноўныя намаганні будуць скіраваныя на аказанне садзеяння выбарчым камісіям па забеспячэнні захаванасці дакументацыі і бюлетэняў для галасавання, а таксама на падтрыманне грамадскага парадку непасрэдна ў памяшканнях выбарчых участкаў і прылеглых да іх тэрыторыях.

Месцазнаходжанне міліцыянераў падчас працэсу галасавання вызначана з улікам магчымасці неадкладнага спынення любых супрацьпраўных дзеянняў. Пры гэтым яны не будуць знаходзіцца ў непасрэднай блізкасці ад скрыняў з бюлетэнямі. Міліцыянерам забаронена ўмешвацца ў працэс галасавання, апячатваць і пераносіць скрыні, падлічваць галасы, рэгуляваць дзейнасць назіральнікаў, а таксама ўступаць у палітычныя дэбаты з грамадзянамі ці аказваць ім дапамогу ў запаўненні бюлетэняў.

Тэрытарыяльныя органы ўнутраных спраў акажуць садзеянне ў арганізацыі і правядзенні галасавання ў лячэбна-працоўных прафілакторыях, у месцах адбывання грамадзянамі пакарання ў выглядзе адміністрацыйнага арышту.

Пасля падліку галасоў міліцэйскія падраздзяленні забяспечаць бяспеку перавозкі дакументацыі ў акруговыя выбарчыя камісіі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international